Чытайце па-беларуску! Гэта цікава!

24.02.2024
19 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у бібліятэцы пачала дзейнічаць Акцыя “Чытаем па-беларуску”. Вучні нашай школы атрымлівалі асалоду ад знаёмства з тэматычнай кніжнай выставай “Добры дзень, кніжка беларуская”, якая была арганізавана і дзейнічала ў школьнай бібліятэцы. Дзеці з задавальненнем вялі гутарку на роднай мове і выбіралі кніжкі.
Усе прыхільнікі роднага слова мелі магчымасць прадэкламаваць любімы паэтычны твор. З чытачамі бібліятэкары размаўлялі толькі на беларускай мове, прапаноўвалі ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 3-4 класаў.
Спадзяемся, што беларуская літаратура будзе карыстацца попытам і не згубіць свой прэстыж на працягу ўсяго жыцця.
Чытайце па-беларуску!  Няхай гучыць родная мова!