Сустрэнемся на барыкадах

15.09.2023

15 верасня 8 «В» клас прыняў удзел у каментаваным чытаннi рамана Піліпа Пестрака “Сустрэнемся на барыкадах”, якое адбылося ў Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэцы ім. П.Пестрака. Мерапрыемства было прысвечана Дню народнага адзінства. Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік пра жыццё і творчасць пісьменніка, а затым ужо пазнаёміліся з галоўнымі героямі рамана, вядучыя распавялі пра гераічнае і цяжкае жыцце беларускага народа пад уладай польскіх паноў. Усім была прадстаўлена кніжная выстава «Единая Беларусь – сильная Беларусь».