Свята фразеалагізмаў, прыказак і прымавак "Сказаў як звязаў"

24.02.2023

24 лютага ў 9 "В" класе адбылося свята фразеалагізмаў, прыказак і прымавак "Сказаў як звязаў". Наша беларуская мова ззяе самацветамі, іскрынкамі ўсіх колераў і адценняў - прыказкамі, прымаўкамі, фразеалагізмамі. Яны дапамагаюць чалавеку больш выразна выказваць свае думкі, надаюць маўленню маляўнічасць і вобразнасць. Вось вучні і паказалі, як яны ведаюць трапную і мілагучную родную мову.