21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2023

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, вучні 6 "б" класа бралі ўдзел ў фальклорным свяце "На крылах кажана". У гульнявой форме вучні ўспомнілі традыцыі і абрады беларусаў.

 

20 лютага для 5 "В" і 5 "Б" класаў прайшла гульня-квэст "Таямніцы роднай мовы". Удзельнікі змаглі праверыць свае веды па фанетыцы, лексіцы, арфаграфіі і арфаэпіі беларускай мовы, а таксама праявіць фантазію і кемлівасць.

 

 

 

21.02.2023 да Дня роднай мовы для вучняў 10 "Б" класа была праведзена інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Сваімі словамі", у якой прынялі ўдзел 2 каманды: каманда юнакоў "Беларусы" і каманда дзяўчат "Прыгажуні". Гульцы перакладалі словы, словазлучэнні, тлумачылі "хітрыя" беларускія словы, фразеалагізмы, па ўрыўку з твора называлі твор і аўтара. З лікам 300:250 перамогу атрымала каманда "Прыгажуні". Усе гульцы атрымалі пазітыўныя эмоцыі і новыя веды.