Патрыётам трэба быть, Беларусь сваю любiць

09.02.2023

9 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыi "Сярэдняя школа №1 г. lвацэвiчы" падчас Тыдня пачатковай школы дзень прайшоў пад дэвiзам: "Патрыётам трэба быть, Беларусь сваю любiць". Сення можна было ўбачыць вiдэападарожжа "Беларусь у маiм сэрцы".  Дзецi ўспомнiлi тыя мясцiны Беларусi, якiя наведвалi падчас экскурсiй. У актавай зале школы прыхiльнiкi чытання вершаў на беларускай мове ўдзельнiчалi ў творчым конкурсе "Пад мiрным небам Беларусi!" Кожны ўдзельнiк стараўся перадаць любоў да сваёй Радзiмы, успомнiць куточак роднай зямлi. У гэты день прайшлi гульнi "Куфэрак беларускiх слоў".