Давайце ганарыцца, што мы беларусы

28.10.2021

28.10.2021г. у групе падоўжанага дня прайшло адкрытае мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”. Мэтай дадзенага мерапрыемства было пашырэнне ведаў вучняў пра ўсё наша – нацыянальнае. Пра нацыянальныя стравы беларусаў, пра традыцыі і абрады  беларускага народа.Часопіс складаўся з апавядальных, вершаваных і музычных старонак. Перагортвая старонку за старонкай, дзеці атрымалі шмат змястоўнай і цікавай інфармацыі.