Інтэрактыўная гульня "Размаўляем па-беларуску"(9 А і 10 А)

20.02.2021

20 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася інтэрактыўная гульня "Размаўляем па-беларуску" паміж камандамі 9 А і 10 А класаў. Гульцы перакладалі на беларускую мову, цытавалі вершы беларускіх паэтаў, успаміналі фразеалагізмы роднай мовы. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда 9 А класа.