Звіні, мая родная мова!

05.09.2020

З нагоды Дня беларускага пісьменства і друку ў школе адбылося мерапрыемства - літаратурна-музычная кампазіцыя "Звіні, мая родная мова!" 

День беларускага пісьменства і друку з'яўляецца нацыянальным святам. Вучні 10"А" і 9"В" класаў прынялі актыўны ўдзел. Са сцэны на роднай мове гучалі вершы, песні.

Пакуль будзе жыць беларус, да таго часу будзе гучаць наша родная беларуская мова.