Музейныя шчодрыкі з Зюзяй Палескім

09.01.2020

У чацвер, 9 студзеня, вучні 1 “А” і 1 “Г” класаў наведалі краязнаўчы музей. Свята, у якім дзеці прымалі актыўны ўдзел, называлася “Музейныя шчодрыкі з Зюзяй Палескім”. Сустрэлі наведвальнікаў сам Зюзя Палескі і яго памочніца цётка Макаш. Размова з дзецьмі вялася на роднай беларускай мове. Зюзя расказаў аб сабе і цётцы Макаш, пасля чаго вучні адгадвалі загадкі, успаміналі народныя прыметы, вадзілі карагоды, якія суправаджаліся выкананнем беларускіх песень, невялікіх і зразумелых па зместу. Беларускія гульні Зюзі Палескага таксама захапілі дзяцей.

Пасля забаўляльнай праграмы была звернута увага на ўнутраны выгляд беларускай хаты, яго афармленне, аздабленне і хатнія рэчы, якімі карысталіся гаспадыні. Многія з гэтых рэчаў выклікалі недавер і здзіўленне ў дзяцей. У канцы мерапрыемства цётка Макаш пазнаёміла дзяцей з гісторыяй навагодніх цацак.

Задавальненне і добры настрой аставіла ў вучняў сустрэча з зюзяй Палескім і цёткай Макаш. Акрамя гэтага, мерапрыемства было вельмі карысным і пазнавальным.