План правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры
19.09. Конкурс-выстава плакатаў, прысвечаных юбілею Ніла Гілевіча. (8-11 кл)
20.09. Конкурс чытальнікаў вершаў "Родная мова, цудоўная мова!" (5 кл)
20.09. Віктарына "Па старонках беларускіх твораў" (6 кл)
21.09. Падарожжа з элементамі гульні "Па краіне беларускай мовы" (7 кл)
21.09 КВЗ "Знаўцы мовы" (8 кл)
23.09 Інтэлектуальная гульня "Размаўляем па-беларуску" (10-11 кл)
24.09. Фестываль беларускага мастацтва "Твая зямля, твая Айчына названа светла: Беларусь" (5 кл)
24.09. Падвядзенне вынікаў тыдня.
Выстава плакатаў, прысвечаная юбілею Ніла Гілевіча
20 верасня сярод 5-х класаў праходзіў конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, мая родная мова!”. Пераможцамі сталі:
Бахур Ксенія (5 “В” клас) – 1 месца, верш П.Броўкі “Калі ласка!”
Сімановіч Уладзіслаў (5 “Б” клас) -2 месца, верш А.Бачылы “Радзіма мая дарагая”
Грэчны Ігар (5 “Б” клас) – 3 месца, верш У. Карызны “Беларусь мая сінявокая”
23 верасня паміж вучнямі 11 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”. Каманда “Прыгажунь” набрала больш балаў, чым каманда “Арлоў”. Адзінаццацікласнікі паказалі добрыя веды па мове, сваю эрудыцыю. Цытаванне твораў беларускіх пісьменнікаў пацвярджае валоданне роднай літаратурай. Удзельнікі і балельшчыкі-аднакласнікі праявілі знаходлівасць, дасціпнасць у сваіх адказах. Паказчык культуры чалавека – валоданне роднай мовай. Вывучайце родную мову!
24 верасня для вучняў 5 класаў праводзіўся фестываль “Мая зямля, мая Радзіма, названа светла: Беларусь”
На фестывалі гучалі вершы аб Радзіме, аб мове. У песнях услаўляўся наш родны край і працавіты народ. Бацькі прыгатавалі беларускія стравы: хлеб рознага гатунку, бульбу. Пасля свята быў салодкі стол. Мерапрыемства вельмі спадабалася вучням і бацькам.
Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць,
Майстэрства народа не стухне.
Няхай жа традыцыі нашы жывуць
І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.