Вясне дарогу!

17.02.2018

Зманлівы пах блінцоў суботнім ранкам напоўніў не толькі школьныя калідоры, але вырываўся вонкі, за сцены школы.

Масленіца-гаспадыня згуртавала малых і дарослых, каб пацешыць, падрумяніць здаровым колерам шчокі, падсілкаваць духмянымі блінамі, падараваць хвіліны агульнай радасці.

Трэба было бачыць і захапляцца самымі дужымі і меткімі, артыстычнымі і ўвішнымі. А чаго варты дальнабойшчыкі на схілах горак!

Найбольшае задавальненне падаравалі вясковыя хлапцы Віктар і Аляксандр са сваім дагледжаным і нястомным чацвёраногім памочнікам. Нялёгка прыйшлося вясковаму плугавіку, шмат кругоў давялося прабегчы ды яшчэ з жывым грузам. Хіба толькі дзіцячая гамона дабаўляла моцы ў нагах і пад хамутом.

Успыхнула і хутка згасла зімовае пудзіла. Вясне падрыхтавана сустрэча, пракладзена дагога. Зрабіла гэта Масленіца.

Герман Марыя, Дычко Дар’я, юныя карэспандэнты ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Івацэвічы”