Падарунак абавязвае

18.12.2017

Напамінак пра сябе, прапанова Сяргея і Юрыя Амяляшчыкаў з’явіліся нечакана. Тым больш прыемна. Пятнаццаць гадоў таму Сяргей годна скончыў сярэднюю школу №1 райцэнтра, Юрый у школе з аднагодкамі падзяліў 9 гадоў маладосці. Хлопцы, упэўненыя ў сабе, настойліва шукалі сваю нішу ў жыцці і сучасным бізнесе. Стварылі ўласнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “ТАТОМгруп”, што ў сталіцы рэспублікі. Не, яны далёка не таўстасумы, не маюць завоблачнага прыбытку. Па-гаспадарску ашчаджаецца ўсё, што далося самім і сябрам-паплечнікам.

Але час ад часу таварыства займаецца дабрачыннай дзейнасцю. Прыемна, што і нас яна знайшла. Жаданне і неаслабнае памкненне бачыць школьных баскетбалістаў у новай спартыўнай форме – чым не лепшая падтрымка ўдзячных выпускнікоў і пачынаючых бізнесменаў.   Вось яна, новая, сучасная! Прымярай, апранай, спяшайся на пляцоўку. А яшчэ… “Абавязкова выігрывай! – такі наказ Сяргея і Юрыя Амяляшчыкаў і членаў таварыства “ТАТОМгруп”.

Шчыра дзякуем Сяргею і Юрыю, членам іх таварыства за памятлівасць і ўвагу, за спартыўны падарунак пад Новы год.

Будзем намагацца і перамагаць. Заўжды будзем памятаць адрас 223021 Мінскі раён, в. Азярцо, Менькаўскі тракт, 12, оф. 2, дзе месціцца таварыства “ТАТОМгруп”, дзе нераўнадушныя маладыя кіраўнікі і іх паплечнікі.

 А. Майсюк, настаўнік фізічнай культуры і спорта,
члены баскетбольнай каманды ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы”