Прыемна, удзячны, віншуем!

22.01.2016

Удзельнікамі конкурса творчых работ “І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…”, прысвечанага 90-годдзю паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”, сталі вучні 9 “В” класа Васілевіч Ірына і Макарава Вікторыя. Стацца творчым праектам дапамагла настаўніца гісторыі Дайлід Вольга Васільеўна. Памкненні і здольнасці заўважыла пісьменніцкае згуртаванне. Настаўніца і вучні адзначаны падзячнымі пісьмамі і падарункамі Дяржаўнага літаратурнага музея Я.Коласа.

Творчыя спробы і захады усхваляем. Зычым поспехаў у вывучэнні, даследаванні нацыянальнай літаратурнай і культурнай спадчыны.

Т.М. Барысік, кіраўнік школьнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры