З любоўю да Беларусі

23.01.2016
23 студзеня вучні 8 "А" класа правялі праграму з элементамі інтэлектуальнага спаборніцтва "З любоўю да Беларусі".

Мэтай гульні было выхаванне цікавасці вучняў да нацыянальнай культуры, павагі да Радзімы, роднай мовы. Удзельнікі 2 каманд прадэманстравалі свае веды ў розных намінацыях: "З глыбіні вякоў", "Славутыя людзі Беларусі", "Прырода Беларусі", "Нацыянальныя стравы", "Беларускія народныя святы і абрады".