Каб выбар спраўдзіўся

16.03.2016

Дабразычліва, ветліва вучні і настаўнікі школы віталі ўдзельнікаў абласнога семінара па злабадзённых праблемах профільнага навучання. Прадстаўнікоў абласнога інстытута развіцця адукацыі, загадчыкаў метадычных кабінетаў з першых крокаў паклікалі ў асяроддзе развітых вучняў, таленавітых настаўнікаў. Каля выставы, пад час жывой прэзентацыі асабістых захадаў госці пераканаліся, што адукацыйныя профілі адпавядаюць выбару і густу навучэнца і выпускніка.

Ладзіўся “круглы стол”, узгоднены накірункі і пазіцыі. У дадатак да аргументаваных прапаноў і захадаў кіраўнікоў і спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага райвыканкама, метадычнага кабінета першымі набыткамі практычнага вопыту арганізацыі профільнага навучання падзяліліся Жывіневіч В.І., дырэктар школы, яго намеснік Іванец Л.Р. Як удалыя і змястоўныя ацэнены прысутнымі адкрытыя ўрокі з вучнямі профільных груп настаўнікаў Валінскай А.В. па рускай мове, Радчанкі Т.У. па англійскай мове, Грэчнай С.А па матэматыцы, Кармановіч Н.П па фізіцы.

Удзельнікі семінара прыйшлі да высновы: профільнае навучанне — з’ява сучасная, запатрабаваная, перспектыўная. Яна ў руках матываванага навучэнца, творчага настаўніка-прафесіянала. Такія ў школе ёсць. Іх шмат, пераважная большасць. Гэта радуе. Гэта абавязвае старацца, рухацца наперад.

Сяргеева М.У., кіраўнік школьнага прэс-цэнтра

 

Урок Валінскай А.В. па рускай мове

 

Урок Кармановіч Н.П. па фізіцы

Урок Грэчнай С.А. па матэматыцы

Урок Радчанкі Т.У. па англійскай мове