Віктарына “Знаўцы роднай мовы”

22.02.2020

22.02.2020 г. для вучняў 7 “Б” класа была праведзена віктарына “Знаўцы роднай мовы”. У гульні прымалі ўдзел 2 каманды: “Бульба” і “Беларусы”. Вучням прапаноўвалася прыняць удзел у 7 конкурсах: “Закончы прыказку”, “Што адкуль пайшло”, “Хто ёсць хто?”, “7 падказак”, “Што, дзе, калі”, “Апрані і накармі ляльку”, “Чацвёрты лішні”. Удзельнікі ўзнавілі свае веды па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, беларускім фальклоры, пра знакамітых людзей нашай Бацькаўшчыны. Усе гульцы паказалі добрыя веды, атрымалі пазітыўныя эмоцыі. Гульня прайшла цікава і захапляльна. За ходам гульні сачыла справядлівае журы. У выніку перамогу атрымала каманда “Беларусы”.