З родным словам круглы год

20.02.2020

На працягу ўжо 2 гадоў вучні 6 класаў вывучаюць беларускую мову. Яна чаруе сваёй прыгажосцю, мілагучнасцю, непаўторнасцю. Сёння наша гульня была прысвечана цудоўнай, пявучай роднай мове. Разам паспрабавалі высветліць, наколькі паглыбілі свае лінгвістычныя веды і ўменні, як валодаюць вучні беларускім словам, разумеюць і адчуваюць яго.