Дзень беларускага пiсьменства

05.09.2016

З нагоды Дня беларускага пісьменства і друку ў школе праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя "Звіні праз вякі, мая родная мова!" У ёй прымалі ўдзел вучні 8-9 класаў. На мерапрыемства была запрошана мясцовая паэтка Святлана Яўгенаўна Сцепанчук. Вучні і паэтка з натхненнем чыталі вершы аб мове і Радзіме. Няхай гучыць наша родная мова!