Мерапрыемствы тыдня беларускай мовы і літаратуры

24.09.2016

Выстава плакатаў, прысвечаная юбілею Ніла Гілевіча

20 верасня сярод 5-х класаў праходзіў конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, мая родная мова!”. Пераможцамі сталі:

Бахур Ксенія (5 “В” клас) – 1 месца, верш П.Броўкі “Калі ласка!”

Сімановіч Уладзіслаў (5 “Б” клас) -2 месца, верш А.Бачылы “Радзіма мая дарагая”

Грэчны Ігар (5 “Б” клас) – 3 месца, верш У. Карызны “Беларусь мая сінявокая”

23 верасня паміж вучнямі 11 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”. Каманда “Прыгажунь” набрала больш балаў, чым каманда “Арлоў”. Адзінаццацікласнікі паказалі добрыя веды па мове, сваю эрудыцыю. Цытаванне твораў беларускіх пісьменнікаў пацвярджае валоданне роднай літаратурай. Удзельнікі і балельшчыкі-аднакласнікі праявілі знаходлівасць, дасціпнасць у сваіх адказах. Паказчык культуры чалавека – валоданне роднай мовай. Вывучайце родную мову!

 

 

24 верасня для вучняў 5 класаў праводзіўся фестываль “Мая зямля, мая Радзіма, названа светла: Беларусь”

На фестывалі гучалі вершы аб Радзіме, аб мове. У песнях услаўляўся наш родны край і працавіты народ. Бацькі прыгатавалі беларускія стравы: хлеб рознага гатунку, бульбу. Пасля свята быў салодкі стол. Мерапрыемства вельмі спадабалася вучням і бацькам.

Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць,

Майстэрства народа не стухне.

Няхай жа традыцыі нашы жывуць

І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.