Учора, сёння, заўтра

03.02.2018

Чарговая сустрэча вучняў, выпускнікоў, настаўнікаў адбылася ў першую суботу лютага. Самы непрадказальны зімовы месяц часта дарыў сонечныя ўсмешкі на вуліцы. У школьнай зале цепліліся ўсмешкі сяброў, знаёмых, жаданых і гасцінных людзей. Людзей розных узростаў, прафесій, жыццёвых заваёў вітаў у словах звароту дырэктар школы Жывіневіч Віктар Іванавіч. Нешматслоўна зазначыў, што найважнейшы набытак школы – вучні і выпускнікі. Школьная сям’я мнагадзетная, здаровая, пазнавальная; традыцыі неаспрэчныя, гісторыя ў асобах і дасягненнях працягваецца. Улетку выпускніку спраўдзіцца 70 гадоў. Салідны стаж, набытак гадоў вялікі.  Ніводнага імя не знікла са школьнага летапісу. Прытрымоўваючыся школьнай тэрміналогіі, дырэктар назваў урачыстую вечарыну ўрокам памяці, урокам гонару, урокам узаемнай удзячнасці, калектыўнай рады.

Усё гэта пацвердзілася, калі на сцэну ўзыходзілі выпускнікі юбілейных гадоў заканчэння школы. Шчырыя ўспаміны, прызнанні, зычанні не сыходзілі з вуснаў выпускнікоў, упэўнена і паважна адчувалі сябе сярод выхаванцаў ветэраны, сённяшнія педагогі-прафесіяналы. Мелодыі, танцы, прэзентацыі, інсцэніроўкі вярталі прысутных у стыхію школьных дзён, у маленства. Не было раўнадушных. Ёсць усе перадумовы чакаць, бачыцца і радавацца новым сустрэчам.

Кляшчонак Ірына Іванаўна, выпускнік 1992 года,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Івацэвічы”

Смотреть фотоальбом